Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

21 лютага ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Касцюковічы"  прайшоў дзень, прысвечаны "Дню роднай мовы". 

Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова - гэта мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы.

Былі арганізаваны мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.Было прыемна назіраць, як з самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрага дня выхавальніку.

Дзеці актыўна гулялі ў беларускія гульні, спявалі песні, расказвалі вершы на беларускай мове.

Былі гледачамі тэатралізаванага прадстаўлення "Зайкава хатка"

Праца педагагічнага калектыву  накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.

Разделы сайта