Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

New

Курачкіна В.П.,

выхавацель дашкольнай адукацыі

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

 

«Касцюковічы - мая малая Радзіма»

занятак па адукацыйнай вобласці

«Дзіця і грамадства» для дзяцей старшай групы

 

Праграмны змест: фарміраваць вобраз малой радзімы; замацаваць уяўленні дзяцей пра выдатныя мясціны роднага горада; развіваць пазнавальную цікавасць, дапытлівасць, камунікатыўныя зносіны на беларускай мове; выхоўваць пачуццё любові і гордасці да роднага горада.

 

Матэрыял і абсталяванне: інтэрактыўная панель; фотаздымкі выдатнасцей горада; прэзентацыі; ліст паперы; сонейка, праменьчыкі; медалі “Знаўцы горада”.

Папярэдняя работа: гутаркі па тэме;экскурсіі па гораду; падрыхтоўка дзяцей – экскурсаводаў; прагляд прэзентацыі “Падарожжа па родных мясцінах”; разглядванне ілюстрацый горада ; сумеснае складанне вершаў пра Касцюковічы,завучванне вершаў.  

Ход занятка

Дзеці пад музыку ўваходзяць у музычную залу

Выхавальнік (В.). Дзеці, сення да нас прыйшлі госці. Давайце павітаемся з імі і падарым свае ўсмешкі.

В.Мы з вамі жывем у прыгожай краіне. Як у чалавека, у яе есць сваё імя. Назавіце імя нашай краіны? (Беларусь). Як называюць жыхароў Беларусі?(Беларусы). На якой мове павінны размаўляць беларусы?(Беларускай) Беларуская мова-наша родная мова.Дзеці, вы ведаеце шмат беларускіх слоў.Вось мы зараз і праверым, пагуляем у гульнню “Друкавальная машына”,але друкаваць мы будзем толькі беларускія словы(дзеці перадаюць друг другу ліст паперы і называюць беларускія словы).

В. Дзеці, і сапраўды кажуць, дзе маці нарадзіла,там і Радзіма.Мы з вамі жывем у вялікім агульным доме,у краіне ,якая завецца Рэспубліка Беларусь. Але ў кожнага чалавека ёсць яшчэ малая радзіма. Што мы называем малай радзімай? (Месца, дзе мы нарадзіліся, горад, дом, дзіцячы сад і г.д.)

В. Малая радзіма -гэта наш горад, месца,дзе мы нарадзіліся.гэта дом, у якім мы жывем; дзіцячы садок ,у які вы ходзіце; двор,дзе вы гуляеце; гэта вашы сябры і проста людзі, з якімі вы сустракаецеся . Радзіма-гэта вочы матулі,яе ўсмешка,яе цеплая далонь на вашай галаве;гэта вашы родныя, ваш дом.

В. Які горад мы лічым нашай малай радзімай?( Касцюковічы.) Мы з вамі касцюкаўчане? (Да).Давайце прачытаем вершы (Верш “Вітаю горад”).Сення я прапаную вам расказаць гасцям,што мы ведаем пра свой родны горад,як мы яго любім і ім ганарымся.

                                    

В. Адкажыце ,калі ласка, на пытанні: Адкуль пайшла назва горада Касцюковічы?(Назва горада Касцюковічы пайшла ад першага жыхара Касцюка). Да якой вобласці адносіцца наш горад?(Наш горад адносіцца да Магілёўскай вобласці). Якія вуліцы нашага горада вы ведаеце? (Я ведаю вуліцу…) Якія рэкі працякаюць у нашай мясцовасці? (У нашай мясцовасці працякаюць рэкі Бесядзь і Жадунька). Які вялікі завод ёсць у нашым горадзе? (У нашым горадзе пабудаваны Беларускі цэментны завод). Як называецца вуліца, на якой ты жывеш? (Я жыву на вуліцы…). Якіх знакамітых землякоў вы ведаеце? Ф.Маргелаў-Герой Савецкага Саюза,яму ўстаноўлены памятнік у горадзе; А.Куляшоў-народны паэт; А.Пісьмянкоў,яго імём названа бібліятэка.У нашым раёне кожны год праходіць свята беларускай паэзіі “Пісьмянкоў луг”.) Давайце прачытаем вершы знакамітых паэтаў нашага раёна

Дзеці чытаюць вершы.

Зямля мая завецца Беларуссю,

Сваёй зямлей я вельмі ганаруся.

Прырода ў маім краі прыгажосцю

Паводзіць самага цікаўнейшага госця (А.Куляшоў)

 

Цэлы год яе не бачыў,

Цэлы год яе не чуў.

Цэлы год я не рыбачыў,

У зялёным дазняку……..(А.Пісьмянкоў “Запрашэнне на Бесядзь).

 

В. У кожным горадзе ёсць свае выдатныя мясціны. Што абазначае гэтае слова? (Гэта мясціны, куды прыходзяць людзі палюбавацца памятнікамі, незвычайнымі архітэктурнымі будынкамі. Іх паказваюць гасцям горада.)

В. Правільна,малайцы! Я прапаную вам стаць экскурсаводамі і расказаць аб выдатнасцях горада.(На інтэрактыўнай панелі дэманструюцца слайды з выявамі славутасцей горада,дзеці па чарзе расказваюць аб іх). Алея Славы і памяці .(Гэта Алея Славы і памяці ў гонар загінуўшых воінаў, ураджэнцаў нашага раена, Герояў Савецкага Саюза). Цэментны завод(Гэта цэментны завод,ён выпускае цэмент). Памятны знак(Гэта памятны знак,на ім адлюстравана дата заснавання горада). Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр(Тут людзі займаюцца спортам). Чыгуначны вакзал(Ад яго адпраўляюцца цягнікі). Праваслаўны храм(Тут праходзяць царкоўныя службы). Школа мастацтваў(Тут дзеці займаюцца музыкай). Раенны выканаўчы камітэт(Тут прымаюцца важныя рашэнні). Цэнтральная плошча (Тут праходзяць розныя святы і мерапрыемствы). Гасцінніца (Тут астанаўліваюцца госці нашага горада). Раенная бальніца (Гэта наша раенная бальніца,сюды людзі звяртаюцца за медыцынскай дапамогай). Краязнаўчы музей(Тут праходзяць розныя выстаўкі.)

В.Зараз крыху адпачнем. Мы пераўтварымся ў мастакоў і намалюем наш горад.

Фізкультхвілінка “Мы малюем горад свой”

 

Вельмі любім мы гуляць,

А яшчэ і маляваць.

Мы малюем горад свой,

Прыгажосць зямлі радной.

Намалюем домік, сад,

Птушак, як у небе звоняць,

Дрэвы, што паўсталі ў рад,

Расквітнеўшыя півоні.

Рачулку, сцежку між кустоў,

Завод вялізарны.

Магчыма,

Камусьці гэта і нішто,

Для нас - маленькая радзіма!

Мы малюем горад свой,

Прыгажосць зямлі радной.

(Дзеці выконваюць дзеянні згодна тэксту)

В. Дзеці, мы з вамі шмат размаўлялі пра прыгажосць прыроды роднага краю.Зараз.вам трэба адзначыць, якой расліны бо жывелы няма ў нашай мясцовасці (дзікія жывелы, птушкі,рыбы,дрэвы, кветкі).

На інтэрактыўнай панелі дэмантсруюцца слайды з выявамі жывёльнага і расліннага свету , з’яўляюцца адлюстраванні, дзеці вызначаюць лішняе.

В. Усе мы з вамі любім наш горад. І няхай заззяе сонейка, каб лепей стала бачна, колькі прыгожых мясцін у нас ёсць. Але ў нашага сонейка няма праменьчыкаў. Давайце скажым гораду прыемныя словы, і ў сонейка з’явяцца праменьчыкі. (Напрыклад: наш горад прыгожы, светлы,утульны і г.д).

На кожнае названае слова на інтэрактыўнай панелі паяўляецца праменьчык.

В.Якія прыгожыя словы вы падабралі Якое праменьчытае сонейка забліскала над нашым горадам! Давайце яшчэ прачытаем вершы пра наш горад, якія вы склалі разам са сваімі бацькамі.

Дзеці чытаюць вершы.

1.Горад Касцюковічы,                             3.Ёсць у кожнага на свеце

Магілеўская зямля.                                  Свой радзімы куток,

Куточак Беларусі-                                   Для мяне такім, паверце,

Радзіма мая.                                             Стаў наш мілы гарадок.

 

2.Мой дарагі і лепшы горад,                            4. Мой горад Касцюковічы!

Шчаслівы я, што тут жыву.                     Хвалю цябе мой край.

Прыгожы, светлы і такі мне мілы,          Квітнеючым, прыгожым

Касцюковічы –я цябе люблю!               Ты заўжды бывай.

5.Сення красуешся ты як ніколі

Ты вельмі прыгожы,цікавы даволі,

Заўседы ласкавы,заўсёды гасцінны,

Ты любы мой горад, мне самы радзімы

В. Дзеці, усе вы былі на занятку актыўнымі, уважлівымі,дружалюбнымі,паказалі добрыя веды. За прылежнасць і стараннасць вам уручаюцца медалі “Знаўцы роднага горада”.

Дзеці выконваюць песню “Мая Радзіма”(музыка А.Атрашкевіча, словы В. Жуковіча), развітваюцца з гасцямі.

ЛИТЕРАТУРА

1.Учебная программа дошкольного образования. – Минск : Нац. ин – т образования, 2019.

 

 

 

 

 

Разделы сайта