Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.02.2019

Заседание районного учебно- методического объединения воспитателей учреждений дошкольного образования высшей квалификационной категории

14.02.2019 года, ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшло раённае вучэбна-метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі на тэму: "Стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі».

Пасяджэнне прайшло ў форме семінара-практыкума. Для ўдзельнікаў быў арганізаваны адкрыты прагляд заняткі  па адукацыйнай вобласці: “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, “Дзіця і грамадства”,  выхавацеля дашкольнай адукацыі, вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Міроненка Ірыны Міхайлаўны.

Тэма: Знаёмства з народным святам” Масленіца”.

Праграмны змест:

-Далучаць дашкольнікаў да багацця беларускай мовы, фарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе, заахвочываць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове.

-Развіваць уменне актывізаваць словы, якія абазначаюць прыкметы зімы, праз выкарыстанне народных прыкмет і гулен.

-Развіваць цікавасць у дзяцей да выкарыстання інфармацыйна каммунікатыўных тэхналогій ва ужыванні народных традыцый і звычаеў беларускага народа.

- Выхоўваць павагу да гісторыі і культуры роднага краю праз знаёмства з беларускім народным святам”Масленіца”.

- Выклікаць у дзяцей вясёлы настрой, спрыяць,развіццю творчайасобы дзіцяці.

У пачатку заняткі, выхавальнік прапанавала дзецям павітацца з гасцямі, узяцца за рукі і зрабіць сонейка, што б дзецям і гасцям стала цяпер цёпла.

Затым Ірына Міхайлаўна пазнаёміла дзяцей з народным святам "Масленіца", распавяла пра традыцыі правядзення гэтага свята.

Падчас заняткі дзеці чыталі вершы, адгадвалі загадкі, называлі народныя зімовыя прыкметы, звалі Масленницу. У заключэнні заняткі дзеці падрыхтавалі для гасцей музычны падарунак, у выглядзе ігры на музычных інструментах з выкарыстаннем беларускай народнай песні " Бульба».

Ірына Міхайлаўна, таксама падрыхтавала паштоўкі для дзяцей і каляндарыкі для гасцей, каб павіншаваць усіх з Масленіцай. 

Затым, усіх удзельнікаў вучэбна-метадычнага аб'яднання запрасілі ў музычную залу, дзе адбылося абмеркаванне адкрытага прагляду. Усе ўдзельнікі падзякавалі Ірыну Міхайлаўну за праведзены занятак, адзначылі што ён праведзены на высокім узроўні. Далей, удзельнікамі былі разгледжаны наступныя пытанні: навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін"; Аптымізацыя адукацыйнага асяроддзя ўстановы дашкольнай адукацыі для арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове; фарміраванне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па далучэнні выхаванцаў да беларускай мовы і беларускай культуры. 

                 

Кіраўнік вучэбна-метадычнага аб'яднання, Дзюбкова Таццяна Ігараўна, правяла віктарыну "Беларусь-мая Радзіма". Усе ўдзельнікі сустрэчы прэзентавалі дыдактычныя і рухомыя гульні, якія выкарыстоўваюцца ў арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове.

              

Разделы сайта