Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

27.02.19

Заседание школы управления заведующих и заместителей заведующих по основной деятельности учреждений дошкольного образования, директоров и заместителей директоров учебно-педагогических комплексов, курирующих вопросы дошкольного образования

З мэтай павышэння прафесійнай кампетэнцыі па пытаннях пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі, 28.02.2019г., на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №4 "ручаёк", адбылося пасяджэнне школы ўпраўлення загадчыкаў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі, дырэктараў і намеснікаў дырэктараў вучэбна-педагагічных комплексаў, якія курыруюць пытанні дашкольнай адукацыі.

Тэма: «Дзейнасць устаноў дашкольнай адукацыі аб пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы». Пасяджэнне прайшло ў форме семінара-практыкума. У ходзе пасяджэння намеснік па асноўнай дзейнасці Сіліцкая Е. І., якая пазнаёміла ўсіх прысутных з "Арганізацыяй адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі", з дзейнасцю ўстановы  дашкольнай адукацыі па папулярызацыі беларускай мовы ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці навучэнцау ў рамках арганізацыі і дзейнасці рэгіянальных віртуальных музеяў”пазнаёміла Краўчанка Р. І., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі – сад №2 "Сонейка".  Дзянісава В. І., метадыст раённага вучэбна – метадычнага кабінета аддзела па адукацыі, спорту і турызму Касцюковіцкага райвыканкама, больш падрабязна спынілася на "Узаемадзеянні ўстаноў дашкольнай адукацыі з установамі культуры па далучэнні выхаванцаў да беларускіх нацыянальных традыцый".

Для ўдзельнікаў пасяджэння была прадстаўлена выстава навукова – метадычнай літаратуры па рэалізацыі праграмных задач вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай вобласці "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін", а так сама  выстава матэрыялаў з вопыту работы ўстаноў дашкольнай адукацыі   "Эфектыўныя напрамкі дзейнасці па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы”.

У канцы пасяджэння, праведзена рэфлексія, выпрацаваны рэкамендацыі, падведзены вынікі працы.

       

      

             

Раздзелы сайта