Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Міжнародны дзень роднай мовы

«Каб мова беларуская гучала” – пад такім дэвізам 21 лютага 2024 года прайшоў "Дзень беларускай мовы" ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г.Касцюковічы",  дзе выхавацелi разам з дзецьмi i працаўнiкi размаўлялi паміж сабой па-беларуску і прымалi ўдзел у розных мерапрыемствах (чытанне казак, вершаў, разгляд малюнкаў, гутарак, гульняў i iнш.), накіраваных на папулярызацыю роднай мовы.

Мерапрыемствы мелі на мэце папулярызаваць і пашыраць сферу выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіваць пазнавальную актыўнасць і любоў да роднай мовы. З дапамогай беларускіх персанажаў выхавальнікі стваралі камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах.

З выхавальнікамі сярэдніх і старэйшых групп быў арганізаваны  конкурс юных чытачоў "Люблю мой край, старонку гэту..." Выхаванцы расказвалі вершы вядомых беларускіх паэтаў пра Беларусь.

Гучалі беларускія прыказкі і прымаўкі. Дзеці гулялі ў беларускія гульні "Золата", "Скажы па-беларуску", "Перакладчыкі". Гулялі на музычных інструментах, спявалі песні і танцавалі.

 Правядзенне дзён роднай мовы дае магчымасць нагадаць, што мы – беларусы, а наша родная мова – беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне і суправаджае ўсё жыццё.

Разделы сайта